ТЭМА ГОДА
ПАЎНОЧНАЯ ЕЎРОПА Ў СВЕЦЕ
Сёлета
Тыдзень
літаратуры
краін
Паўночнай
Еўропы
запрашае
дзяцей,
падлеткаў
і дарослых
паразважаць
над
пытаннямі:
"Што
значыць
быць
грамадзянамі
свету? Як
знайсці ў
свеце сваё
месца?".
Частка
паўночнаеўрапейскай
спадчыны -
быць
вандроўнікамі,
сляды
паўночных
еўрапейцаў
можна
пабачыць у
незлічоных
кутках
свету.
Гэтыя
сляды
можна
знайсці ва
ўсім: ад
гістарычных
знаходак
са
старажытнага
часу
вікінгаў
да
паўночнаеўрапейскага
культурнага
ўкладу
пасля
вялікіх ці
малых
хваль
эміграцыі.
Людзей на
Зямлі 8
мільярдаў,
і мы разам
будуем
свой свет.
Мы можам
перамяшчацца
па свеце ад
роднага і
блізкага -
да чужога і
невядомага.
Падарожжы
могуць
быць
кароткімі
ці доўгімі,
на пэўны
час або
назаўсёды.
Свет можа
здавацца
бясконцым
ці даволі
маленькім,
але адно
можна
сказаць
дакладна:
ўсе 8
мільярдаў
людзей за
сваё жыццё
ствараюць
свой
унікальны
свет, і ўсе
нясуць з
сабой сваю
ўнікальную
гісторыю.
Убачыць
свет праз
літаратуру
Чытанне - гэта фантастычны спосаб адначасна падарожнічаць па свеце і даведацца пра яго. У літаратуры можна здзівіцца невядомым месцам ці павярнуцца туды, дзе мы раней былі, і ўбачыць адрозненні і падабенствы да нашай уласнай культуры і будзённасці. Праз літаратуру і ўласцівую нам фантазію мы можам адляцець на незлічоныя кіламетры ад свайго дому. Мы быццам бы знаходзімся разам з пісьменнікам ці пісьменніцай: мы бачым і чуем, удыхаем пахі, даследуем тэмы і вучымся. І на гэтым шляху нам часта даводзіцца і смяяцца, і плакаць.
Свет у
кнігах,
абраных
для
чытання
сёлета
Падчас
світальных
чытанняў
для
дзяцей наймалодшыя
з нас
могуць
пазнаёміцца
з кнігай,
якая
атрымала
леташнюю
прэмію
Паўночнай
рады ў
галіне
дзіцячай і
юнацкай
літаратуры,
- «Усе
лічацца»
Крыстын
Рушыфтэ.
Назва
кнігі мае
прыгожую
дваістасць:
яна
паказвае,
што гэта
кніга-лічылка,
і
адначасна
падкрэслівае,
што кожная
асоба
лічыцца,
мае
каштоўнасць.
К. Рушыфтэ
ўшаноўвае
адрозненні
паміж
людзьмі і
паказвае
разнастайнасць
людзей,
якімі мы
сябе
акружаем.
Падчас
світальных
чытанняў
для
падлеткаў моладзь
можа
далучыцца
да
прыгодаў
кнігі
«Малпа
забойцы»
Якаба
Вегеліуса
(Швецыя).
Гэты раман
атрымаў
прэмію
Паўночнай
рады ў
галіне
дзіцячай і
юнацкай
літаратуры
ў 2015 годзе, ён
з'яўляецца
працягам
«Легенды
пра Салі
Джонс»,
добра
прынятай
крытыкай. У
гэтай
кнізе мы
сочым за
малпай
Салі Джонс,
якая
апынулася
ў Лісабоне,
сталіцы
Партугаліі,
і мы бачым і
дабрату, і
жорсткасць
на яе шляху,
калі яна
спрабуе
дапамагчы
свайму
найлепшаму
сябру,
фінскаму
капітану
Генры
Коскеле.
Падчас
змяркальных
чытанняў дарослыя
могуць
пазнаёміцца
з часткай
рамана
«Шнар»
Ойдур Авы
Олафсдоттыр
(Ісландыя).
Раман
атрымаў
літаратурную
прэмію
Паўночнай
рады ў 2018
годзе. Гэта
гісторыя
пра тое, як
унутраны і
знешні
свет можа
абрушыцца
і зноў
адбудавацца.
У кнізе мы
чытаем пра
Ёўнаса
Эбенезера,
мужчыну
сярэдняга
ўзросту,
поўнага
смутку і
адчаю. Ён
вырашае
пакінуць
свой дом у
Ісландыі і
паехаць у
краіну,
спустошаную
вайной. Яго
мэта -
пакончыць
з сабой. Ён
дае сабе на
гэта сем
дзён, і за
гэты час ён
адкрывае
невядомыя
яму раней
рэчы і пра
свае, і пра
чужыя
шнары.
«Маленькая
кніга з
вялікай
душой,
поўная
тонкага
гумару».