Арганізатары

 

FNF

 

Канфедэрацыя паўночнаеўрапейскіх асацыяцый

 

Канфедэрацыя паўночнаеўрапейскіх асацыяцый - гэта орган, які аб'ядноўвае нацыянальныя асацыяцыі краін Паўночнай Еўропы.
Нацыянальныя асацыяцыі працуюць над умацаваннем супрацоўніцтва Паўночных краін у галiнах працы і гандлю, культуры, адукацыі, навакольнага асяроддзя і сродкаў масавай інфармацыі. Канфедэрацыя паўночнаеўрапейскіх асацыяцый займаецца каардынацыяй і падтрымкай працы нацыянальных асацыяцый.

 

Веды, сяброўства і супрацоўніцтва

Дзякуючы ведам, сяброўству і супрацоўніцтву, краіны Паўночнай Еўропы ўяўляюць сабой рэгіён магчымасцяў. Такім чынам, мэтай Канфедэрацыі паўночнаеўрапейскіх асацыяцый з'яўляецца распаўсюджванне ведаў аб мове, культуры, гісторыі і грамадстве краін Паўночнай Еўропы. Мы ствараем ініцыятывы па пашырэнні супрацоўніцтва паміж людзьмі ў рэгіёне і ўсёй Еўропе, а таксама ў больш шырокіх міжнародных перспектывах.
Вэб-сайт Канфедэрацыі паўночнаеўрапейскіх асацыяцый можна знайсці тут: www.fnfnorden.org