Пра праект

 

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы - ад амбіцыйнай ідэі да моцнай традыцыі

 

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы (першапачаткова Тыдзень бібліятэк краін Паўночнай Еўропы) ужо больш за 20 гадоў з'яўляецца культурным праектам, накіраваным на распаўсюджванне любові да чытання, літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання, якая не ведае межаў. Тое, што пачыналася як амбіцыйная ідэя ў 1995 годзе, пасля многіх гадоў стала штогадовым мерапрыемствам, у якім прымаюць удзел каля 160000 чалаваек, маладых і дарослых.

 

Мара пра пашырэнне магчымасцяў традыцый апавядання Паўночнай Еўропы

 

У жніўні 1995 года нядаўна створаная на той момант PR-арганізацыя для нардычных бібліятэк арганізавала ў Капенгагене семінар па «мазгавому штурму», які завяршыўся сустрэчай, на якой удзельнікі пагадзіліся працягнуць ідэю аб агульным нардычным руху ў бібліятэках. Было жаданне зрабіць паўночнаеўрапейскую традыцыю апавядання больш прыкметнай і распаўсюдзіць нардычную літаратуру ва ўсіх краінах Паўночнай Еўропы. PR-арганізацыя аб'яднала працоўную групу з Асацыяцыяй нардычных краін "Нурдэн" для працягу рэалізацыі праекта. Канцэпцыя праекта заснавана на той жа ідэі, што і ў 1995 годзе: у самы цёмны час года ў паўночных краінах мы запальваем свечку і збіраемся пачытаць і паслухаць цудоўныя апавяданні.

 

 Stian Hole (1)_ Geir Egil Skog popup_Jakob Mellåker

Credits: Geir Egil Skog

 

Паўночныя словы

 

Першы ў гісторыі Тыдзень бібліятэк краін Паўночнай Еўропы адбыўся ў 1997 годзе з тэмай «Паўночныя словы». Сёння праект праходзіць пад назвай Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы і арганізуецца Канфедэрацыяй паўночнаеўрапейскіх асацыяцый пры фінансавай падтрымцы Савета Міністраў краін Паўночнай Еўропы.

 

 

Чытанне ўслых для дзяцей

 

У свае першые гады праект "Тыдзень бібліятэк краін Паўночнай Еўропы" быў накіраваны на дарослую аўдыторыю. У 1999 годзе твор "Эміль з Лённеберга" быў выбраны ў якасці кнігі для чытання ўслых, і праект быў пашыраны да дзіцячай аўдыторыі. За апошнія пару гадоў вялікая колькасць дзіцячых устаноў зарэгістравалася на Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы, і мы працягваем працаваць над тым, каб дзеці прымалі ўдзел у чытаннях. Колькасць устаноў з маладымі ўдзельнікамі працягвае расці, і сёння школы найбольш часта рэгіструюцца на Тыдзень літаратуры.

 

 

Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы перасякае яшчэ больш межаў

 

Пачынаючы з Тыдня бібліятэк 1997 года, праект ладзіцца і за межамі паўночнаеўрапейскіх краін. Праект быў вельмі папулярны ў краінах Балтыі, і ў 2016 годзе з трох балтыйскіх краін было зарэгістравана больш за 1000 школ і бібліятэк.

З 2013 года Тядзень літаратур Паўночных краін ладзіцца ў Беларусі, у 2017 годзе ўжо 16 беларускіх устаноў (бібліятэкі, школы, коледжы, ВНУ і інш.) з розных гарадоў узялі ўдзел. Цэнтр шведскіх даследаванняў у Мінску каардынуе праект у Беларусі: калі ласка, звярніцеся ў Цэнтр (info@swedishcentre.org), калі ў вас узніклі пытанні па праекце ці ўдзелу у ім.

 

У 2016 годзе на Тыдні літаратуры краін Паўночнай Еўропы было зарэгістравана больш за 2000 устаноў і каля 165 000 удзельнікаў. Вялікая колькасць удзельнікаў сведчыць аб тым, што арыгінальная ідэя праекта з 1995 года па-ранейшаму вельмі актуальная і што чытанне ўслых прыцягвае як дзяцей, так і дарослых.

  

slider NBV 20 år, uten

Posters from previous years' Nordic Literature Week.

 

 

ТЭМЫ ПАПЯРЭДНІХ ГАДОЎ:

 

- Выспы ў краінах Паўночнай Еўропы (2017)

- Будучыня краін Паўночнай Еўропы (2016) 

- Сяброўства ў краінах Паўночнай Еўропы (2015)

- Тролі ў краінах Паўночнай Еўропы (2014)

- Зіма ў краінах Паўночнай Еўропы (2013)

- Разнастайнасць краін Паўночнай Еўропы (2012)

- Гумар у краінах Паўночнай Еўропы (2011)

- Чароўныя краіны Паўночнай Еўропы і іх разнастайнасць (2010)

- Вайна і мір у краінах Паўночнай Еўропы (2009)

- Каханне ў краінах Паўночнай Еўропы (2008)

- Жанчыны ў краінах Паўночнай Еўропы (2007)

- Злачынства ў краінах Паўночнай Еўропы (2006)

- У падарожжы па краінах Паўночнай Еўропы (2005)

- Аднойчы ў краінах Паўночнай Еўропы (2004)

- Краіны Паўночнай Еўропы і мора (2003)

- Краінам Паўночнай Еўропы ёсць што сказаць (2002)

- Словы і нататкі ў краінах Паўночнай Еўропы (2001)

- Дзеці ў краінах Паўночнай Еўропы (2000)

- Легенды і міфы ў мінулым і цяпер (1999)

- Гумар у краінах Паўночнай Еўропы (1998)

- Паўночныя словы (1997)