ТЭМА ГОДА – ”ГЕРОІ Ў КРАІНАХ ПАЎНОЧНАЙ ЕЎРОПЫ”

 Baltisk plakat 2018 

 

Падчас Тыдня лiтаратуры краін Паўночнай Еўропы 2018 года дзеці, моладзь і дарослыя змогуць сустрэць сапраўдных герояў паўночнай літаратуры. Штогадовая тэма Тыдня выкарыстоўваецца ў якасці агульнай характарыстыкі, якая аб'ядноўвае выбраныя кнігі для чытання ўслых, а таксама ўсе мерапрыемствы і падзеі літаратурнага тыдня.

 

Папулярны літаратурны персанаж

 

Героі - гэта вядомыя персанажы паўночнаеўрапейскай літаратуры, але іх значэнне змянялася разам з развіццём грамадства. Яны былі галоўнымі фігурамі ў многіх гісторыях, напрыклад, класічных ісландскіх сагах, першапачаткова напісаных у XIII-XIV стст., i нават у сучаснай літаратуры гэтыя героі, а таксама антыгероі з'яўляюцца галоўнымі персанажамі. Але хто гэтыя героі і чаму яны ўсё яшчэ захапляюць чытачоў па ўсім свеце? Гэта адно з цікавых пытанняў, над якімi ўдзельнікі Тыдня літаратуры краін Паўночнай Еўропы гэтага года змогуць паразважаць глыбей.

 

Адважны герой ці нягодны аферыст

 

Характар героя ў нардычнай літаратуры часта характарызуецца цікавай дваістасцю. Хто можа быць героем, і якія дзеянні робяць чалавека шаноўным героем або нягодным аферыстам? Слоўнік апісвае героя як чалавека, якім захапляюцца за яго ці яе смелыя і ганаровыя дзеянні. Аднак літаратурная фантастыка змяшчае больш шырокае разуменне герояў, што ў значнай ступені кідае выклік традыцыйнаму апісанню антыгероя, які стаў цэнтральным літаратурным персанажам у сучаснай літаратуры.

 

Героі кніг гэтага года

 

Усе кнігі, абраныя для чытання ўслых у гэтым годзе, адлюстроўваюць тэму «Героі ў краінах Паўночнай Еўропы»: ўсе яны паказваюць розных персанажаў, якія нейкім чынам бяруць на сябе ролю герояў. У дзіцячай кнізе «Даведнік супергерояў», напісанай шведскай парай Эліясам і Агнэс Волунд, мы сустракаем Лізу, з якой здзекваюцца хлопчыкі ў яе новай школе. Аднойчы, калі Ліза хаваецца ад хуліганаў у бібліятэцы, яна знаходзіць таямнічую кнігу, якая змяняе ўсё - гэта пачатак шляху да таго, каб стаць непераадольным супергероем «Чырвонай Маскай». Кніга для падлеткаў «Тыя, каго няма» знаёміць нас з Эмiлi, якая аказваецца ў нечаканай сітуацыі, калі праходзіць выпрабаванне яе маральнае уяўленне аб тым, што правільна і што дрэнна. І пытанне ў тым, што б вы зрабілі, калі нелегальны імігрант раптам пастукаў у вашы дзверы? Раман «Ісландскія каралі», напісаны ісландскім аўтарам Эйнарам Марам Гудмундсанам, уяўляе сабой зборнік незвычайных гісторый з 18 стагоддзя і па сённяшні дзень пра выдуманую сям'ю Кнудсен. У гэтай кнізе Эйнар Мар кідае выклік традыцыйнаму герою, паколькі ролю ісландскіх герояў выконваюць злыдні.