"ІСЛАНДСКІЯ КАРАЛІ" ЭЙНАРА МАРА ГУДМУНДСАНА

Islenskir kongar

CitattegnВялізная амерыканская "тачка" пад'ехала да школы, але кіроўца не спыніўся на паркоўцы для настаўнікаў, а заруліў прама ў школьны двор. Машына - раскошны кадзілак - стала перад пляцоўкай, дзе вучні гулялі ў баскетбол. Тыя, хто зараз гуляў там, узняліся, як спужаная зграя птушак, а на пляцоўцы засталася "тачка", зялёная з срэбранымі палосамі і з безліччу конскіх сіл пад капотам.

З машыны выйшаў Арнфінур Кнудсен: касцюм у крэйдавую палоску і белыя туфлі ён насіў са шляпай і сонечнымі акулярамі. Ён падышоў да аўто ззаду, адчыніў багажнік і дастаў вялізны гітарны чахол , у якім, як мы думалі, ляжала стрэльба ці абрэз, таму што ўладальнік аўто выглядаў як мафіёзі ці гангстэр з фільма.Citattegn

 

Сям'я Кнудсен кіруе маленькім рыбацкім паселішчам Тангавiк больш за два стагоддзі. Яны стварылі рыбалоўныя прадпрыемствы, фабрыкі, рыбалоўныя траўлеры, склады. Таксама яны заснавалі духавыя аркестры, хоры і жаночыя асацыяцыі. Сям'я Кнудсен пабудавала імперыі і затым збанкрутавала, яна цярпела паразы, а затым зноў дабівалася поспеху. Сярод членаў іх сям'і ёсць адны з самых неймаверных і цудоўных людзей, сапраўдных легенд, такіх як: першы продак сям'і, уладальнік карабля і капітан Асвальдур Кнудсен, а таксама яго сын Арнфiнур Кнудсен - адзіны ў Ісландыі, хто разумее тэорыю адноснасцi і валодае машынай кадзiлак.

 

У "Iсландскіх каралях" тыя, хто прайграў, становяцца героямі сямейнай гісторыі, цесна звязанай з жыхарамі паселішча, тымі людзьмі, якімі сям'я кіравала і маніпулявала. Кніга закранае ўсе бакі жыцця. Гэта сапраўды праніклівая і цікавая кніга аб ісландскiм вышэйшым класе.

 

Пра аўтара

 

Einar Már Gudmundsson

Эйнар Мар Гудмундсан нарадзіўся ў 1954 годзе ў Рэйк'явіку. Ён вывучаў параўнальную літаратуру і гісторыю ва Універсітэце Ісландыі, а затым працягнуў навучанне ў Капенгагенскім універсітэце. Ён дэбютаваў з двума зборнікамі вершаў, выдадзеных адначасова ў 1980 годзе. Ён атрымаў шмат добрых водгукаў, і калі была апублікавана яго трэцяя кніга паэзіі, яна пераўзышла дзве першыя.

 

Эйнар Мар вядомы дзякуючы кнізе "Анёлы сусвету", якая заснавана на жыцці і смерці яго старэйшага брата і за якую ён атрымаў Прэмію літаратуры Паўночнага Савета ў 1995 годзе. Кніга была адаптаваная для фільма, які стаў адным з самых папулярных фільмаў у гісторыі ісландскага кіно. Эйнар Мар лічыцца адным з самых папулярных і паважаных аўтараў Ісландыі з самага пачатку сваёй кар'еры.  Ён атрымаў некалькі ўзнагарод і прэмій: медаль Карэн Бліксэн, Нардычную прэмію Шведскай Акадэміі - і быў прысвечаны ў рыцары з ісландскім ордэнам Фалькон.

 

Фота: Гасi