«УСЕ ЛІЧАЦЦА» КРЫСТЫН РУШЫФТЭ

 

«Усе лічацца» - гэта інавацыйная кніга пытанняў і адказаў, якая напісана аўтаркай і ілюстратаркай Крыстын Рушыфтэ. Назва твора носіць дваякі сэнс: з адного боку, гэта кніга пра лічэнне, а з другога - назва падкрэслівае, што кожны чалавек у свеце мае ўласнае значэнне і каштоўнасць.

 

CitattegnСем з паловай мільярдаў чалавек на адной планеце. Кожны з іх мае сваю ўнікальную гісторыю. Усе лічацца. Адзін з іх - ты!

Alleteller 3dbog 

Колькасць стылізаваных ілюстрацый і яркіх людзей, якія напаўняюць гэтую кнігу, павялічваецца з кожнай старонкай. Гэта не проста кніга, па якой дзеці вучацца лічыць: яна стварае прастору для размоваў аб вялікіх пытаннях. У кожнага чалавека ёсць свая гісторыя, і ў чалавечым моры, створаным у кнізе, гэта становіцца асабліва відавочна. У свеце, дзе мы жывем, існуе велізарная разнастайнасць людзей і гісторый. У гэтых людзей ёсць унутраны і знешні свет, які адначасова злучае іх, але таксама і адрознівае іх адзін ад аднаго і робіць іх індывідуальнасцямі. К. Рушыфтэ ўслаўляе як гэтую разнастайнасць людзей, паказаных ў кнізе, так і свет, часткай якога мы з'яўляемся.

 

Крыстын Рушыфтэ стала лаўрэатам прэміі Паўночнай рады ў галiне дзіцячай і юнацкай літаратуры за кнігу «Усе лічацца» ў 2019 годзе.